Includes unlimited streaming of CAVALCADE TRIPTYCH — «Funeral Procession»
via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
Sold Out
lyrics
Боль, жаль, смех і слёзы,
цвіль, жах, смерць, дрыгва.
Востры пах гарэлай прозы,
імя якой лухта,
апрыёры не стане пагрозай,
нават калі навокал журба.
Неверагодны
выбух на шматкі
кульгавых бóнзаў,
кветкі
да манументу з бронзы
ля бруднай стайні.
Накідвайце пятлю,
і адпявайма!
Не ўсё, што засталося,
а тое, што ёсць;
мы — новы світанак
над калоссем,
мы як цвікі ў труну
залятаем наскрозь.
Трыўмвірат
бласлаўляе прамень,
й новы дзень
запануе над багнай,
яна пахіснецца як след,
хтосьці не болей, чым цень;
мы пакідаем след,
часу непадуладны...
Як мне
адшукаць кампраміс:
між тым, што я бачу,
і тым, чаго я хачу,
тым, што адчуваю,
і што дараваць не магу.
Катафалк
з'ехаў з гораду,
слядоў не пакінуўшы.
Я просты
сведка гісторыі,
з гэтай нагоды
і слязы не абрынуўшы.
Я сціплы паэт Непазбежнасці.
Нам пашчасціла
грымнуць
хвілінай маўчання
на вашай пахавальнай працэсіі.