1. |
Марудная Дарога Дадому
01:28
|
|||
There's no place for me,
there's no place for you,
we are kinda
abandoned trees,
each confession
made are
a bloody true.
There's no place for me,
there's no place for you,
there's no place for us,
I was left lying on
a bloody grass,
I'm dead!
|
||||
2. |
Крыжы Ўздоўж Шашы
03:28
|
|||
З закінутага дрэва
птушкі рвуцца ў Вырай,
большасць прэч,
трымцяць па іх галіны,
гаротна сірацее
мая краіна
аздобленая спрэс
сузор'ямі надзей,
якія раптам
згаслі назаўжды...
На тле заходу развітацца,
падалей, і не вяртацца.
Крыжы ўздоўж шашы,
енк нежывых
скуголіць у гушчары...
Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...
Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...
Мой кнот цярпення палае
безнадзейна і млява,
які год не згасае,
і ці наўмысна я
выпрабоўваю лёс,
застаючыся тут,
пад ценем тых жа
змрочных хмар,
аддаўшы шыю на ланцуг,
займеўшы вечна сумны твар.
Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...
Й нават на волі
(мы страцілі пах)
усё роўна ў палоне
(свірбіць ажно жах)
усечасных арэляў
(так халодна ўнутры)
з якіх не саскочыць,
не дапамагчы...
Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...
|
||||
3. |
Па Кім Звоніць Звон
03:13
|
|||
«...не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...»
Грай, гай, сполах...
дзе той Бог?!
Мне падкажы, хлус!
Дапамажы перажыць,
болю даць рады,
ім не баліць...
смерць
нельга забыць,
нельга забыць!
Я іду па прысадах
на якіх паабапал крыжы,
дый я й сам не такі і жывы,
ужо не такі і жывы.
Енкам не скарыць,
не абудзіць,
і ці людзей,
а не рабоў,
на дыбачках
ваду нагбом,
чуеш?
Па кім звоніць звон?!
Я да рэшты захрас
ва ўспамінах і болю;
я забыўся на час,
і не спазнаю
добрага болей.
|
||||
4. |
Чаканне Адлігі
02:30
|
|||
Дом, мой дом,
такі чужы,
быццам бы ён
як і я
не такі і жывы,
шэптам зноў
вызнаюся сабе…
Сон, мой сон,
які штораз
нібы праклён,
у якім шукаю
дарогу дадому,
хоць я
нікуды і не збег…
Звон, мой звон,
гук яго пачуць наўздагон
так жахліва,
бо кожны выбар і крок
ёсць уласным
(і безумоўным)
правам на шчасце,
якое не ведае межаў!
Колькі людзей
па кішэнях
шукалі ключы,
каб схавацца ў пакінутых вежах,
над якімі стракочуць дажджы.
Феерверкі ў неба,
і дзе б ты не быў,
я дасылаю лісты,
валацугай па поўначы
Менску блукаю
там, дзе навокал крыжы...
Горад пусцее,
крыху вар'яцею,
я застаюся адзін
(даруй мне падлікі),
толькі б не змерзнуць
да смерці
ў чаканні адлігі,
у чаканні адлігі...
Горад пусцее,
птушак усё меней,
я застаюся адзін,
застаюся адзін...
|
CAVALCADE RECORDS Warsaw, Poland
Invasion Movement®
A footprint, beyond the time.
Streaming and Download help
If you like Birds are flying to the South, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp