We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Dismal Walk

by GREEN MEADOW

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

  • limited edt. cassette to 20 copies w/ 5-page lyric booklet
    Cassette + Digital Album

    Includes unlimited streaming of Dismal Walk via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.

    Sold Out

1.
Калі ты анёл, дзе той агонь у маіх вачах? Там сотні дэманаў крычаць нібы я на экскурсіі ў пекле. Калі ты кіт, то мокрыя павекі не гараць. Мне не лятаць на вышыні тваіх фантанаў, а толькі назапашваць па начох кінатэатр жудасных кашмараў, і цярпець сюжеты без шчаслівага фіналу.
2.
Я не магу заснуць, як быццам за кропляй кропля разрываюць слых, нібыта пражэктары ў міліярды ват мне асляпляюць вочы; уздых, ганебны мат як саўндтрэкі ночы, бо цвікі нябачныя забіць у сэрца лёгка, пазней прабачым за жалезныя плацдармы самых злых, на жаль, ужо, самых далёкіх, не забівай апошні цвік! Не забівай апошні цвік, дай вымавіцца, сарваўшыся на крык... Вышыню і моц пабудаваных вежаў, зруйнуюць ушчэнт смутак і гады. Калі апошнія словы нібы лязо па шыі, гэта фінал... Бачыла б ты мае вочы тады, я іх хаваў... Мой сон гэтай ноччу і ёсць шпацыр; шпацыр гэтай ноччу і ёсць мой крыж; шпацыр гэтай ноччу...
3.
Згасаюць ліхтары, святлее небасхіл, згубіўся ў віры, куды б, куды б не плыў. Празрысты дах над галавой нібыта купал саркафагу, жывёльны жах са мной, і я спатоліў прагу. Глыток паветра ў вадзе — іду на дно зноў без цябе. Маё нутро нібыта хлеў. Маю свядомасць нішчыць гнеў. З маіх вантробаў гэты спеў кругамі на паверхні вады, не засталося нас, наогул усіх, я прачынаюся, я знік. Якія б клятвы не далі, пытанне толькі ў тым — калі пазбавім вартасці іх змест, й ніякіх драм, ніякіх п'ес.
4.
Самотна да цярпімага жудасу. Чаму я лунаю ў гэтым? Я не камфорту прагнуў, я мроіў свабодай, шукаў яскравасці, у мяне ёсць я ўрэшце, але няўжо я адзін?! Разгубленым пачуваюся, нават згубленым, зніклым для іншых. Пастка з успамінаў — турма ўласнаруч пабудаваная; спакой — самагубства, замах на самае каштоўнае. Гультайства забівае, скароны перад самотай? Трасца! Творчасць не вызваляе, зрэшты палоніць, я закладнікам пачуваюся нават у вольным палёце. Настальгія горш за непагадзь падчас уздыму на верхаліны гранітныя, жахлівей адно шкадаванне... аб страчаным, нібы ўласным, і чаму я адзін з гэтым сам-насам?! Няўжо я адзін з гэтым сам-насам?! Няўжо я адзін?!
5.
Мы выбівалі люк на дах хмарачосу, каб усё роўна ў адчаю хутка падаць на дно з падбітымі крыламі і абражанай годнасцю... Шукалі збавення, але дакладна не выраю. Прагнулі болю, й прымалі той боль. Рваліся да волі, не зважалі на шкло, мы і ў адчыненых шыбах шукалі яго... Нібы разрэзаць скуру выразна лепей, ні з чым разбіцца ўшчэнт, знікнуць назаўжды... Мой боль, мой страх, пакінь мяне, і больш мяне не катуй! Колькі можна цярпець, і дазваляць здзек над самім сабой; гронкі гневу ў стане саспець і за колеч гадоў... Дзесьці там у закутках і сутарэннях свядомасці, кволагу розуму, ад безвыходнасці пад пылам, у брудзе ды спакваля саспелі мой боль, мой страх і гнеў... Мы выбівалі люк на дах хмарачосу, каб усё роўна ў адчаю хутка падаць на дно з падбітымі крыламі і абражанай годнасцю... Шукалі збавення, але дакладна не выраю. Прагнулі болю, й прымалі той боль. Рваліся да волі, не зважалі на шкло, мы і ў адчыненых шыбах шукалі яго... Кожны дзень шукалі! Кожны дзень шукалі! Кожны дзень шукалі! І знайшлі...
6.

about

CR11C: GREEN MEADOW — «Dismal Walk»

— a record you can write a long prologue to or stay silent about, leaving a person alone while listening this personal story. It is just over thirteen minutes long, which fits into one night or into many sleepless nights that are similar to each other. Or maybe in numerous lonely, simillar, dismal walks.

An attempt to reflect on the loss, pain and triviality of life with its changeability, tragedy, acceptance of the temporality existance of everything. Based on true events.

All music was written by Aliaksiej Ružanski in 2018. All lyrics were written by Lioks Karbach in spring 2018 and summer 2021.

GREEN MEADOW is:
Lioks Karbach — vocals
Aliaksiej Ružanski — guitar
Uladź Liavonaŭ — bass
Ihar Biernikovič — drums

GM' are sincerely grateful to those, who were involved in this work and helped to document the «Dismal Walk»:

Anatoł Šmanaj — sound engineering at the Everest Studio; drums parts were performed by Ihar Biernikovič.

Jaŭhien Kuzniacoŭ — sound engineering at the Escape Studio; guitar parts were performed by Aliaksiej Ružanski, the bass part was performed by Uladź Liavonaŭ.

Maksim Atamančyk — sound engineering at the Everest Studio; vocal parts were performed by Lioks Karbach based on his own poetry.

Ihar Aŭčarenka — producing, mixing, mastering.

Author of the cover photo — Ihar One Choice; the person on the photo — Arciom Čarnaziom.

Photos of the band, as well as a photo of Green Meadow for booklet by Illia Studzienok.

Ivan Gladkikh — layout design of main cover, booklets and cassettes, attitude and professionalism.

Lioks Karbach — art direction and album production.

The album was recorded at the end of the summer in 2021, all members of the band express their gratitude to everyone who will take a dismal walk while listening this recording.

A vestige, beyond the time.

credits

released October 11, 2021

license

all rights reserved

tags

about

CAVALCADE RECORDS Warsaw, Poland

Invasion Movement®

A footprint, beyond the time.

contact / help

Contact CAVALCADE RECORDS

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Dismal Walk, you may also like: